Сёння на плошчы Незалежнасці адбыўся чарговы мітынг. На гэты раз ён скончыўся разгонам і затрыманнямі. На мітынгу прысутнічала і актывістка Ніна Багінская.

Сілавікі забралі ў яе нацыянальны сцяг.

Характэрна, што расейскія прапагандысты і дзяржаўныя беларускія СМІ, якія іх рэпосцяць, паказалі толькі частку інцыдэнту. Яны не паказалі, як у актывісткі адбіраюць сцяг, а паказалі толькі момант, як Багінская спрабавала абараніцца. Вырваны з кантэксту фрагмент прапагандысты выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0