Грамадства77

«Неадэкватныя дзеянні павінны быць расследаваныя, а вінаватыя панесці пакаранне»: заява Тадэвуша Кандрусевіча наконт блакавання Чырвонага касцёла

Здымак Дар'і Буракінай абляцеў увесь свет, Tut.by

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіраўнік беларускіх католікаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пракаментаваў блакаванне мінскімі амапаўцамі Чырвонага касцёла на Плошчы Незалежнасці: сілавікі зачынілі дзверы ў касцёл, не даючы туды ўвайсці людзям, некалькі дзясяткаў чалавек не маглі адтуль выйсці. Там былі вернікі, а таксама тыя, хто ратаваўся ад хапуна, журналісты.

«Знаходзячыся за мяжою, я з вялікім болем успрыняў скупыя звесткі пра блакаванне ўзброенымі байцамі АМАПа ўваходу і выхаду ў мінскім Чырвоным касцёле, што мела месца 26 жніўня.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, людзі маюць права маліцца, свабодна заходзячы для гэтага ў касцёл і бесперашкодна выходзячы з яго. Блакаванне выхадаў святыні і стварэнне перашкоды для свабоднага ўваходу і выхаду людзей з’яўляецца грубым парушэннем правоў вернікаў і свабоды веравызнання.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам я цалкам падтрымліваю зробленую ў маю адсутнасць заяву Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага і як Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі заяўляю свой рашучы пратэст супраць неправамерных дзеянняў сілавых структур, якія па сваім прызначэнні пакліканы абараняць асноўныя правы грамадзян, у тым ліку і права на свабоду веравызнання, а не перашкаджаць у іх рэалізацыі, гарантаванай заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Неадэкватныя і супрацьпраўныя дзеянні, якія мелі месца на тэрыторыі касцёла святога Сымона і святой Алены, павінны быць расследаваны, а вінаватыя панесці пакаранне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Гэтыя і падобныя дзеянні супрацоўнікаў сілавых структур не спрыяюць зняццю напружанасці дзеля хутчэйшага ўсталявання міру і згоды ў беларускім грамадстве ў той час, калі Каталіцкі Касцёл заклікае да прымірэння і дыялогу з мэтаю вырашэння нябачанага ў нашай краіне сацыяльна-палітычнага канфлікту.

З малітваю за нашу адзіную Бацькаўшчыну Беларусь, — цытуе словы арцыбіскупа catholic.by

Затрыманні на плошчы Незалежнасці. Мужчын хапалі, жанчын адпускалі, заблакавалі дзверы Чырвонага касцёла

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта — прэлюдыя вайны». Былая міністарка абароны Літвы пра прылёты паветраных шароў з Беларусі21

Навуковец раскрыў таямніцу старажытнага ахвярнага каменя ў Мінскім раёне5

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя15

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам17

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар6

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно5

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада63

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць