Заяву хочуць перадаць у Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў і Міністэрства здароўя, у рэспубліканскі камітэт беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя з патрабаваннем не звальняць з пасады дырэктара РНПЦ Аляксандра Мрочака, піша Радыё Свабода.

У 12 гадзін чакаецца прыезд у РНПЦ выконваючага абавязкі міністра здароўя Піневіча.

Учора дырэктара Мрочака запрасілі ў Міністэрства здароўя і прапанавалі напісаць заяву аб звальненні па ўласным жаданні. Ад панядзелка яго запрашалі розныя чыноўнікі і настойвалі, каб ён сышоў добраахвотна.

Яго вінавацяць у тым, што ён не змог утрымаць калектыў і не забараніў выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю адносна сітуацыі ў краіне. Мрочак адмовіўся пісаць заяву на звальненне.

Калегі кажуць, што ўчора з'явілася інфармацыя, што Мрочака хочуць звольніць па артыкуле, але, як гэта будзе, невядома.

Сёння супрацоўнікі РНПЦ сабраліся ў кабінеце Мрочака, чакалі яго на працы. У гэты час патэлефанаваў выканаўца абавязкаў міністра здароўя Піневіч і сказаў, каб дырэктар рыхтаваўся развітвацца з калектывам, а самога Мрочака запрасілі ў міністэрства.

Дырэктар прапанаваў Піневічу, каб ён сам прыехаў у РНПЦ і агучыў гэта калектыву. Цяпер чакаецца прыезд Піневіча.

Цягам 2 тыдняў калектыў РНПЦ выказваў сваю пазіцыю супраць гвалту і за правядзенне сумленных выбараў, выходзіў у ланцугі салідарнасці не ў працоўны час.

Мінздароўя звольніла дырэктара РНПЦ «Кардыялогія» Аляксандра Мрочака. Раней дактары цэнтра выходзілі на пікеты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0