«Мы распрацоўваем праграмы дапамогі нашым усходнім суседзям», — паведаміў кіраўнік офіса польскага прэм’ера Міхал Дворчык.

Па яго словах, учора прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі прыняў рашэнне аднавіць нармальную працу консульстваў і выдачу візаў.

Дагэтуль яны выдаваліся толькі людзям, якія прыехалі ў Польшчу са службовымі ці гуманітарнымі мэтамі. Цяпер консульствы зноў змогуць выдаваць беларусам візы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0