Сёння на нарадзе Лукашэнка таксама выказаўся наконт палітычных заклікаў да студэнтаў з боку тых «хто спрабуе расхістаць абстаноўку ў краіне», піша Tut.by. 

— Яны і ў палітычных адносінах пачынаюць сёння падбухторваць студэнтаў: першага верасня прыедзеце на заняткі — выходзьце на вуліцы і гэтак далей. Мы цяпер да студэнтаў давядзём тую інфармацыю, якую павінны давесці, да кіраўніцтва ВНУ. Яны, у рэшце рэшт, адказваюць за сітуацыю ў сваіх ВНУ, і яны адкажуць, як і кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў, — адзначыў Лукашэнка.

— А потым, вы ж павінны разумець, што хлопцам мы далі адтэрміноўку ад войска на час вучобы ў ВНУ. Ну, не хочуць вучыцца, тады Радзіму трэба абараняць. У нас Айчына ў небяспецы, — падкрэсліў ён. — Я ўяўляю, што пасля гэтага выбухне. Мяне пачнуць папракаць, што я запалохваю студэнтаў у армію адправіць. Ды не! Паўтараю: хто хоча вучыцца, той будзе вучыцца, будзе мець гэтую адтэрміноўку.

Хто пойдзе на вуліцу або вучыцца не захоча, прымем меры па законе.

Паводле яго слоў, да яго звярнуўся з просьбай міністр абароны: «Калі хтосьці са студэнтаў не хоча вучыцца, калі ласка, дазвольце нам іх прызваць у армію».

— Я кажу: яшчэ студэнты не селі за парты, таму не трэба абмяркоўваць гэтае пытанне. Але гэта адзін з варыянтаў. Што тут незаконна, што тут несправядліва?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0