Улада2020

Лукашэнка: Мы не дапусцім абвалу нацыянальнай валюты

Пра гэта ён заявіў на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.

«Цяпер ужо ў адкрытую нашы ўнутраныя нягоднікі заклікаюць дэстабілізаваць фінансавы рынак. Некаторыя людзі ж гэтаму паддаюцца — валюту з банкаў забіраюць і гэтак далей», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы не дапусцім абвалу нацыянальнай валюты. Калі народ хоча купіць даляр — калі ласка, ён сёння каштуе колькі каштуе. У нас плаваючы курс: попыт вялікі — значыць, даражэй будзе гэты даляр або еўра, попыт меншы — значыць, будзе танней каштаваць. Мы, учапіўшыся рукамі, не стрымліваем курс рубля», — падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі яшчэ не пачалі па-сапраўднаму выкарыстоўваць золатавалютныя рэзервы. «Малайцы ў Нацыянальным банку, урадзе. Як адчуваў: тры месяцы таму паставіў задачу ўсе золатавалютныя рэзервы вярнуць у краіну, асабліва залаты запас. У нас да грама золата вернута ў краіну», — падкрэсліў ён.

«Таму няма такой катастрофы. Так, у нейкіх абменніках калісьці можа не хапаць наяўнасці. Але гэта заўсёды бывае, калі павышаны попыт. Я даручыў Нацыянальнаму банку, каб мы маглі пазбегнуць падобнай сітуацыі. Людзі хочуць забраць свае грошы або валюту — калі ласка, бярыце. У нас абсалютна дастаткова рэзерваў, каб на прымальным узроўні стрымаць прымальны для нас курс», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Па словах Лукашэнкі, яму ўжо дакладваюць аб рабаваннях людзей, якія мянялі грошы, пра што стала вядома злачынцам. «Я думаю, нашаму насельніцтву трэба сур'ёзна падумаць над гэтым», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама распавёў, што Беларусь вядзе з Расеяй перамовы аб рэфінансаванні $1 млрд доўгу. «Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, і сёння наш прэм'ер-міністр правядзе перамовы з Міхаілам Мішусціным (прэм'ер-міністрам Расіі) з нагоды рэфінансавання», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць