25.04.2009 / 16:32

Лукашэнка прывязе ў Ватыкан пытанні ад Патрыярха Кірыла 11

У выпадку, калі гэты візіт адбудзецца, падкрэсліваюць дзяржаўныя СМІ.

У выпадку, калі гэты візіт адбудзецца, падкрэсліваюць дзяржаўныя СМІ.

У часе магчымага, як паведамляе БЕЛТА, візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан і яго сустрэчы з Бенедзіктам XVI будзе абмяркоўвацца пытанне падпісання Беларуссю дамовы аб супрацоўніцтве з Рыма-каталіцкай царквой. «Каталікі настойваюць на тым, каб па прынцыпе Праваслаўнай царквы наш урад падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Рыма-каталіцкай царквой. Я думаю, што мы падрыхтуем такую дамову, і яна можа быць абмеркаваная ў Папы Рымскага» – заявіў Лукашэнка. Ён паведаміў таксама, што ў часе сустрэчы з Патрыярхам Кірылам яны дамовіліся пра шэраг пытанняў, якія кіраўнік Беларусі перадасць Папе Рымскаму, калі такая сустрэча адбудзецца.

Робячы заяву пра тое, што ў часе візіту магчыма будзе разгледжаны шэраг пытанняў з кіраўніцтвам Італіі, Лукашэнка ізноў дадаў – «калі гэты візіт адбудзецца».

Паводле БЕЛТА

0
Danik / Адказаць
25.04.2009 / 16:54
Лукашэнка едзе прасіць згарнуць Касьцёл на Беларусі на карысьць Русского Патріотіческого Центра!
0
wint / Адказаць
25.04.2009 / 19:46
2Danik Лукашэнка едзе (?) прасіць (?) згарнуць (?) Касьцёл(?) на Беларусі (?) на карысьць (?) Русского Патріотіческого Центра (?) Маладзец. Геніяльна! Доўга думаў?
0
Аўген / Адказаць
25.04.2009 / 19:57
Каталікі настойваюць на тым, каб па прынцыпе Праваслаўнай царквы наш урад падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Рыма-каталіцкай царквой. ================== Ага, значыць гэта сам касцёл настойліва жадае набіцца ў супрацоўнікі да прэзыдэнцкай Вертыкалі, нават сустрэчу з Папам яму арганізвалі. Малайцы, так трымаць, светачы духоўныя, стаўпы маралі.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру