tvr.by

tvr.by

Беларускі саюз журналістаў настойвае на хуткай выдачы новых акрэдытацый журналістам замежных СМІ, гаворыцца ў распаўсюджанай у суботу заяве БСЖ, паведамляе агенцтва Interfax.by.

У заяве падкрэсліваецца, што Беларускі саюз журналістаў «выступаў і выступае за празрыстае, канкурэнтнае і этычна вытрыманае развіццё медыя, за захаванне медыйнага заканадаўства і бяспеку журналістаў».

«Мы настойваем, каб працэс выдачы новых акрэдытацый нашым замежным калегам прайшоў максімальна хутка, не ствараў праблем для нашых калегаў, не быў расцягнуты ў часе і не адбіўся на аб’ёме інфармацыі пра Беларусь у замежнай інфармацыйнай прасторы», — заявілі ў БСЖ.

У саюзе сцвярджаюць, што працягваюць уважліва сачыць за развіццём сітуацыі і «разлічваюць, што ў выніку пераакрэдытацыі ўсе беларускія і замежныя прафесійныя журналісты і рэдакцыі ў адпаведнасці з законам адновяць сваю працу ў Беларусі ў поўным абʼёме і ў найбліжэйшы час».

Таксама ў БСЖ заявілі, што са свайго боку гатовыя падтрымаць «усе партнёрскія рэдакцыі СМІ».

29 жніўня каля двух дзясяткаў замежных журналістаў і беларускіх журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, былі пазбаўленыя акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі. Сярод іх журналісты «Радыё Свабода», AP, «Французскага радыё» і г. д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0