17:59

Да пратэстоўцаў выйшаў мужчына, які прадставіўся памочнікам Лукашэнкі [па агульных пытаннях] Мікалаем Латышонкам. Кажа пратэстоўцам: «Ён усе роўна застанецца, а тут сабралася моладзь». Кажа, трэба за мірную Беларусь.

17:42

Каля Палаца Незалежнасці яшчэ стаяць некалькі тысяч, але асноўная маса ідзе праспектам Пераможцаў у бок Стэлы і Нямігі. Ідзе моцны дождж.

17:40

Плот Палаца Незалежнасці ператварыўся ў палітычны мемарыял: людзі ставілі на яго пахавальныя вянкі і абразлівыя віншаванні з днём нараджэння.

17:20

Пачаўся дождж, вялікая частка пачынае паціху сыходзіць.

17:15

Людзі прынеслі да Палаца Незалежнасці цацачныя аўтазакі і верталёты, тапкі, шарыкі з надпісамі, плакаты, кветкі, яны ўсё гэта склалі на асфальце, піша Tut.by.

Раней у агароджы ля Палаца пакінулі чорную труну, на якой ляжалі кветкі. Людзі таксама прынеслі вялікага кардоннага таракана.

Сілавікі працягваюць аб'яўляць аб незаконным масавым мерапрыемстве і паўтараць, каб людзі сышлі дадому з-за «магчымых неспрыяльных з'явах у выглядзе дажджу».

17:10

Асноўная маса людзей ад Палаца Незалежнасці пачала рухаецца назад, у бок Стэлы, але тысячы людзей яшчэ застаюцца ля кардона (там абышлося без інцыдэнтаў). Людзі запалілі ліхтарыкі на смартфонах і крычаць: «Задувай!», перадае «Радыё Свабоды».

Сілавікі папярэдзілі журналістаў і асобна «спадарыню Калеснікаву» адыйсці далей ад ачаплення, паколькі будуць вымушаныя ўжыць спецсродкі. Марыя Калеснікава звярнулася ў мегафон да пратэстоўцаў, каб тыя зрабілі большую дыстанцыю — гэтае суседства было літаральна на адлегласці выцягнутай рукі. Людзі паслухаліся.

17:01

Больш людзей адыходзіць ад Палаца Незалежнасці, чым ідзе да яго. Магчыма, часткова з-за таго, што наляцела хмара і магчыма пойдзе дождж.

16:46

Да ачаплення ля рэзідэнцыі Лукашэнкі (Палаца Незалежнасці) падышлі Калеснікава, Знак і Уласава і папрасілі кіраўніка для перамоў.

«Мы, беларусы, маем права гуляць па горадзе, мы не разумеем, чаму нам перагарадзілі дарогу, хочам спытаць, чаму не можам гуляць па горадзе».

Сілавікі праз мегафон запатрабавалі, каб людзі адышлі (яны стаяць у 2 метрах).

Тым часам па Мінску едуць БМП.

16:20

Ля Палаца Незалежнасці вельмі шмат людзей, канец натоўпу — каля Стэлы. Да ачаплення — 10 метраў, людзі ўскладаюць перад вадамётамі «падарункі» Лукашэнку. Паміж Палацам Незалежнасці і Бэлэкспа — два БТРы.

Людзі крычаць: «Выхадзі», «Мы — на сладкий стол», «Выйдзі, мы павіншуем».

16:02

Людзі падыходзяць да ачаплення каля рэзідэнцыі Лукашэнкі і скандуюць: «Выхадзі», «Мы — на дзень нараджэння».

15:57

Частка пратэстоўцаў пайшла да рэзідэнцыі Лукашэнкі. Там іх сустракаюць зноў агароджы і вадамёты, як і ў мінулую нядзелю

15:55

Да Стэлы падышла калона спартсменаў з расцяжкай: «Спартсмены — з народам». Людзі ім апладзіруюць

15:37

Яшчэ адна сёння з папулярных крычалак: «Крыса — ты, а мы — народ».

На Кастрычніцкай людзі разбіраюць пластыкавыя агароджы і будуюць бел-чырвона-белы сцяг.

15:20

Галава калоны дайшла да Стэлы, там — агароджа, калючы дрот, а таксама шарэнгі салдат. У большасці салдат — баявыя патроны. Людзі стаяць каля іх з плакатамі, стараюцца весці палітінфармаванне, кажуць: «Мы ж адзін народ». З дынамікаў гучыць музыка ваенных гадоў. Мабільны інтэрнет не працуе.

15:15

Праспект Пераможцаў заняты дэманстрантамі ад Стэлы да Леніна. На вуліцах людзей столькі, колькі ў мінулую нядзелю.

Людзі маюць шмат атрыбутыкі, плакат «Тут пакоіцца дыктатура», а таксама нясуць вялікага таракана 5 метраў.

Папулярнае скандаванне: «Сёння мы ідзём на дзень нараджэння».

15:04

Людзі занялі Плошчу Свабоды ад вуліцы Леніна, Энгельса і Інтэрнацыянальнай да Леніна, ідуць па праезнай частцы ў бок праспекта.

14:56

Дэманстранты з Кастрычніцкай рухаюцца да Плошчы Свабоды па Энгельса, усё ад Кастрычніцкай плошчы да Перамогі на праезнай частцы запоўнена людзьмі.

14:50

Тым часам акцыі пратэсту праходзяць і ў іншых гарадах краіны. Напрыклад, у Магілёве зараз на акцыі каля трох тысяч удзельнікаў.

14:47

Сілавікі прыбралі ланцуг на праспекце і далі людзям аб'яднацца.

Перад гэтым АМАП забраў з натоўпа, заціснутага між двума ланцугамі, дзясятак людзей. Цяпер ідуць па Леніна ў бок Нямігі.

14:44

Дэманстранты занялі праезную частку ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай. Калоны рухаюцца таксама ад Якуба Коласа да плошчы Перамогі.

14:43

Пачаліся затрыманні. Сілавікі выбарачна затрымліваюць мужчын. Тыя не супраціўляюцца.

Аўтамабілі «Рубеж», вадамёты і аўтазакі павольна едуць да калоны пратэстоўцаў, якая расцягнулася ад «МакДональдска» да цырка.

14:42

Вадамёты і шчыты павольна рухаюцца ў бок натоўпу — ад КДБ да ГУМа.

14:41

АМАП павольна ідзе ў бок Кастрычніцкай плошчы, дзе стаіць другая вялікая калона дэманстрантаў. Людзі скандуюць: «Жыве Беларусь!»

14:41

Прамежкавыя ланцугі сышлі, натоўпы ля ГУМа злучыліся. Перакрыта вуліца Леніна ў бок АП.

Затрыманыя некалькі чалавек.

14:39

АМАП выбег з Палаца Рэспублікі і ачапіў праспект Незалежнасці.

14:24

Людзі стаяць на рагу Леніна і праспекта, іх вельмі шмат.

14:16

Спуск на вуліцу Камсамольскую перакрылі сілавікі са шчытамі. Калона пратэстуючых зараз рухаецца па праезнай частцы праспекта і ходніках у кірунку Кастрычніцкай плошчы.

Усе двары, прылеглыя да праспекту, перакрытыя вайскоўцамі.

Ланцуг сілавікоў стаіць па лініі Леніна. Людзі аббышлі яго і выйшлі на праспект.

14:12

Людзі сышлі з праезжай часткі, ідуць у бок Кастрычніцкай.

14:10

Каля паштамта рухаецца рухаецца сістэма са шчытамі, бегаюць амапаўцы са шчытамі. Насупраць КДБ таксама сілавікі, праспект перагароджаны з двух бакоў. Людзі скандуюць: «Уходи».

14:09

Таксама каля КДБ раскалацілі лабавое шкло бусу без нумароў, які ўвозіў затрыманых.

14:05

Аўтазакі развярнуліся і сталі ля Цэнтральнай кнігарні. Людзі выйшлі на праспект і скандуюць:» Гэта наш горад».

13:58

У раёне плошчы Незалежнасці пачаўся хапун. Станцыі метро ў цэнтры закрытыя.

13:52

Калона з некалькіх тысяч пратэстоўцаў прыйшла да Гарадскога Вала з боку станцыі метро «Фрунзенская». Мяркуючы па ўсім, далей людзі пойдуць да плошчы Незалежнасці.

13:51

Кастрычніцкая плошча агароджаная пластыкавымі бар'ерамі, па яе перымэтры стаяць міліцыянты, узмоцненая ахова, да Палаца рэспублікі прайсьці немагчыма. Але тут пачынаюць збірацца людзі. Карэспандэнт Свабоды налічыў некалькі соцень чалавек.

На плошчы Незалежнасьці, агароджанай барʼерамі, таксама зьбіраюцца групы людзей.


13:36

Калона людзей прайшла ля станцыі метро «Маскоўская».

У іх у руках-бел-чырвона-белыя сцягі і плакат «Лукашэнка, ты звольнены».

13:25

Да калоны, якая ідзе па Партызанскім праспекце, каля мотавелазавода далучыліся работнікі Трактарнага завода і іншыя пратэстоўцы. Каля тысячы чалавек скандуюць «Далучайся!».

13:18

Яшчэ адна калона рухаецца па Кальварыйскай уздоўж Каскада.

13:05

Каля станцыі метро «Пушкінская» таксама збіраюцца людзі з БЧБ-сцягамі.

13:02

Людзі збіраюцца ля метро «Усход», каб разам рушыць у цэнтр.

12:58

Людзі сабраліся на праспекце Дзяржынскага каля станцыі метро Міхалова. Яны стаяць ля прыпынку грамадскага транспарту, скандуюць «Жыве Беларусь!». Многія прыйшлі са сцягамі. Машыны сігналяць.

12:45

З Новай Баравой ў бок цэнтра горада высунулася калона людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі.

12:39

Калона з рабочымі МАЗа дайшла да метро Партызанская. Ідуць пад дажджом, слухаюць «Разбуры муры».

12:37

Плошчу Перамогі і Кастрычніцкую плошчу агарадзілі турнікетамі. На апошняй перад агароджай таксама ўсталявалі воданаліўныя блокі.

Вадамёты і загараджальная тэхніка едуць у бок плошчы Незалежнасці.

12:20

Дзяўчаты прынеслі да Дома ўрада гарбузы.

12:15

Тым часам ад метро Магілёўская ў цэнтр Мінска рухаецца невялікая калона людзей з нацыянальнымі і мазаўскімі сцягамі.

11:59

На плошчы Незалежнасці ў Мінску з раніцы стаяць перакрыцці, дзяжурыць міліцыя, непадалёк — аўтобусы, аўтазакі і вадамёты. Стаяць агароджы і каля стэлы на плошчы Пераможцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?