29 жніўня адбыўся 10-тысячны Марш жанчын. На жаль, і гэтым разам не абышлося без затрыманняў.

Праваабаронцам вядома як мінімум пра 11 затрыманых.

Сярод іх:

  • Арлоў Аляксей
  • Таболіч Ігар
  • Саніковіч Сяргей
  • Трафімчык Іван
  • Перагуд Вадзім
  • Шалыгін Аляксандр
  • Раентаў Аляксандр (брутальна выцягнуты АМАПам з тралейбуса №22)
  • Раентава Наталля (брутальна выцягнутая АМАПам з тралейбуса №22)
  • Мірончанка Аляксандр
  • Жыбуль Дзмітрый
  • Валошка Глеб

Таксама былі затрыманыя журналіст «Радыё Свабода» Алесь Пілецкі і відэаператар Андрэй Рабчык, журналіст «Белсата» Зміцер Міцкевіч. Іх адвезлі ў Кастрычніцкае РУУС, а пазней вызвалілі.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй МУС, было затрымана 29 чалавек.

Акрамя таго, асуджаных дэманстрантаў 28 жніўня да адміністрацыйных арыштаў перавезлі ў ІВС Жодзіна. У спісе арыштантаў 60 чалавек. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0