Увечары 31 жніўня ў Менску жанчыны зноў выйшлі ў «ланцуг салідарнасьці» да Чырвонага касьцёла, піша Свабода.

Да людзей, якія выстраіліся ў ланцуг салідарнасьці перад касьцёлам, падыходзілі супрацоўнікі АМАПу і казалі, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Каталікі выйшлі з касьцёла пасьля імшы і зрабілі крыжовы шлях вакол Чырвонага касьцёла. Яны маліліся за мітрапаліта Кандрусевіча, якому сёньня не дазволілі ўехаць у Беларусь.

Да людзей, якія выстраіліся ў ланцуг салідарнасьці перад касьцёлам, падыходзілі супрацоўнікі АМАПу і казалі, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Пасьля папярэджаньня супрацоўнікаў міліцыі людзі пачалі вадзіць карагод на плошчы Незалежнасьці.

Адзін з супрацоўнікаў АМАП выхапіў сьцяг у адной з удзельніц акцыі.

А палове на дзявятую вечара з плошчы Незалежнасьці сышлі ўсе пратэстоўцы. На піку тут было каля сотні чалавек. У асноўным — жанчыны. Карэспандэнты Свабоды ня бачылі, каб міліцыя некага затрымала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0