«Я напружваюся толькі з адной нагоды: хачу абараніць тое, што мы стваралі чвэрць стагоддзя сваімі рукамі. Мы з руін і попелу ўзнялі гэтую краіну», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Баранавічах, піша БелТА.

Ён падкрэсліў, што яго падтрымліваюць мільёны людзей, і ён асцерагаецца, што калі альтэрнатыўныя сілы прыйдуць да ўлады, то парэжуць усё на кавалкі, пачнуць рэзаць гэтых людзей і іх дзяцей. «Вось што мяне больш за ўсё турбуе. Не ўладу, як у Расеі некаторыя кажуць: «Лукашэнка ссінелымі пальцамі трымаецца за ўладу». Я не хачу, каб парэзалі на кавалкі маю краіну, якую я ляпіў на абломках імперыі, і не хачу, каб парэзалі сумленных, прыстойных людзей, якія працавалі на гэта. Гэта будзе не люстрацыя, як некаторыя кажуць. Гэта будзе разня. І тое, што адбылося ва Украіне, будзе кветачкамі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0