«Крумкачы»

«Крумкачы»

Сёння ў Мінску пройдзе матч Кубка Беларусі паміж «Крумкачамі» і мінскім «Дынама» (16:00, Сурганава, 2а).

Ён цікавы тым, што гэта першы матч паміж мужчынскімі камандамі пасля выбараў, на які пускаюць гледачоў. Перад яго пачаткам клуб апублікаваў афіцыйнае папярэджанне ў сацыяльных сетках. Прыводзім яго цалкам.

«Інфармацыя ад супрацоўнікаў АМАП!

Бела-чырвона-белыя сцягі і атрыбутыка будут канфіскоўвацца, а іх уладальнікі — затрымлівацца.

Людзі, якія будуць скандаваць з трыбун антыўрадавыя крычалкі і лозунгі таксама будуць прыцягвацца да адказнасці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0