Справу разглядаў суддзя Аляксандр Кочак, суд Партызанскага раёна. Паводле пратакола, 30 жніўня Шыла ў 14:20 прыняў удзел у несанкцыянаваным мітынгу, «выкрываў правакацыйныя лозунгі, пляскаў у далоні».

Рапарт склаў старшы ўчастковы Партызанскага РАУС Пашкевіч, паказанні супраць затрыманага даў старшы ўчастковы Максім Крыкуноў, які па канвееры дае паказанні і на іншых затрыманых на акцыі. Ён удакладніў, што Шыла крычаў «Жыве Беларусь!», «Сыходзь», «Ганьба».

Іван цалкам прызнаў віну і прасіў суд даць яму штраф, адзначаў, што працуе і зможа яго аплаціць. Справа ў тым, што папярэднім затрыманым суддзя Кочак даваў суткі арышту з аргументацыяй, што яны беспрацоўныя і не змогуць аплаціць штраф. Але і Шыла атрымаў такое ж пакаранне — 6 сутак арышту.

Суд цягнуўся 10 хвілін, суддзя Кочак нават не выйшаў з залы суда, каб абдумаць рашэнне, тут жа на месцы агучыў пастанову аб арышце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0