Стварэнне партыі не закране працу Каардынацыйнай рады — адзінай пляцоўкі дыялогу ўсіх палітычных і грамадскіх сілаў краіны, гаворыцца ў дадатковым тлумачэнні ініцыятараў. 

У паведамленні пацвярджаецца, што гэта ініцыятыва Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай і штаба зняволенага прэтэндэнта ў прэзідэнты. Ягоны зварот быў запісаны 14 чэрвеня на выпадак, калі былы банкір не зможа ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

«Мы цалкам згодныя, што Святлана Ціханоўская набрала большасць галасоў на выбарах 9 жніўня. З-за шматлікіх парушэнняў і фальсіфікацый перамога была скрадзеная, таму мы бачым неабходнасць правядзеньня новых сумленных выбараў. Сёння ўжо ніхто не сумняецца, што нас большасць. Галоўнае цяпер — дамагацца патрабаванняў, якія кансалідавана агучаныя Каардынацыйнай радай і грунтуюцца на перадвыбарнай праграме Святланы Ціханоўскай». 

Гаворыцца таксама, што гэтыя патрабаванні былі ўзгодненыя і падтрыманыя Марыяй Калеснікавай і камандай Віктара Бабарыкі. Сябры партыі «Разам» будуць браць актыўны ўдзел у працы Каардынацыйнай рады і спрыяць вырашэнню ўнутрыпалітычнага крызісу шляхам дыялогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0