Віцебскую актывістку і блогера Алену Янушкоўскую аштрафавалі на 945 рублёў за тое, што яна стаяла на балконе з бел-чырвона-белым сцягам і вітала ім калону мірных дэманстрантаў. Пра гэта Tut.by паведаміла дачка жанчыны, Юлія Уласенка.

Па словах Юліі, міліцыя прыехала дадому да яе маці 31 жніўня. Жанчыну абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні і прад'явілі фота, на якім тая стаіць на балконе з бел-чырвона-белым сцягам. У мінулую нядзелю, 30 жніўня, Алена Янушкоўская такім чынам вітала калону мірных дэманстрантаў, якія ішлі па праспекце.

1 верасня суд аштрафаваў Алену на 35 базавых велічынь (945 рублёў) — за ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні.

Ноч з 31 жніўня на 1 верасня Янушкоўская правяла ў ІЧУ. Пасля суда яе зноў адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання — па нейкай новай справе, яе суд разгледзіць 2 верасня. У чым яшчэ яе абвінавачваюць, пакуль што невядома.

Алена Янушкоўская мае інваліднасць трэцяй групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?