На выходных у Дрыбіне прайшло вяселле, што прыцягнула багата ўвагі мясцовых жыхароў. Жаніх забіраў нявесту з ЗАГСу на лімузіне.

Лімузіны ніколі па Дрыбіну раней не раз’язджалі, таму была адпаведная рэакцыя з боку мясцовай грамады. Людзі павылазілі ў вокны, збегліся дзеці, якім нават дазволілі пасядзець у гэтым шыкоўным аўтамабілі. Затым сабралася вялікая колькасць транспарту, выйшлі жаніх з нявестай, і стала зразумела ў гонар чаго такая раскоша. У кагосьці было вяселле. Жыхарам Дрыбіну было незвычайна бачыць такое грандыёзнае і прыгожае святкаванне шлюбу ў маленькім мястэчку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?