kyky.org
Вакалістка гурта Shuma Руся (Марына Шукюрава) пакінула Беларусь. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
— Я з'ехала (…) у Кіеў, заставацца дома стала небяспечна. Сёння я пачынаю сустракацца з медыя і фондамі, у мяне цяпер развязаныя рукі і вяртаецца прадуктыўнасць. Не сакрэт, што я ўжо шмат гадоў працую з НДА, якія звязаны з правамі чалавека, дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьцю, палітыкай і культурай, — напісала Руся.