У Віцебску другі дзень запар становяцца ў ланцуг салідарнасці студэнты ветэрынарнай акадэміі. 2 верасня міліцыя затрымала дваіх хлопцаў, 3 верасня — чацвярых, з іх дзве дзяўчыны, піша Tut.by.

І напярэдадні, і сёння студэнты станавіліся ў ланцуг салідарнасці на вуліцы 1-й Даватара ў 11.40 — падчас вялікага перапынку паміж заняткамі.

Міліцыя 2 і 3 верасня дзяжурыла каля ветакадэміі загадзя, яшчэ да пачатку акцый.

Як развіваліся падзеі сёння, TUT.BY распавёў адзін са студэнтаў ВДВАМ, відавочца:

— У ланцугу стаялі каля 20 чалавек. Двое мужчын у цывільным, мяркуючы па ўсім, так званыя ціхары, знаходзіліся побач і курылі. Хоць на тэрыторыі ветакадэміі курэнне забаронена. Адзін хлопец здымаў на відэа, што гэтыя мужчыны кураць. Тыя падышлі і затрымалі гэтага студэнта. Заадно забралі яшчэ аднаго хлопца — які проста стаяў побач.

Пасля гэтага «ланцуг» разарваўся: з яго выйшла палова студэнтаў.

— Засталіся стаяць чалавек восем. Неўзабаве забралі яшчэ дзвюх дзяўчын, — дапаўняе сведка. — Усіх чатырох даставілі ў РАУС.

Адзін затрыманы хлопец — студэнт з Украіны, ён вучыцца на 4 курсе. Другі — таксама чацвёртакурснік.

Украінца і дзвюх дзяўчат адпусцілі, другі хлопец яшчэ ў міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?