3 верасьня тэлевядоўцу Дзьмітрыя Кахно асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, піша Свабода.

Судовы працэс над Дзьмітрыем Кахно прайшоў у Першамайскім райсудзе Менску. Судзіў яго па відэасувязі судьдзя Максім Трусевіч.

Дзьмітры Кахно адразу хадайнічаў аб зьмякчэньні яму меры стрыманьня ў сувязі з тым, што у яго 2-хгадовы сын і цяжарная жонка.

Кахно судзілі за тое, што ўдзельнічаў у несанкцыянаваным шэсьці 23 жніўня па праспэкце Незалежнасьці, трымаў на плячах бел-чырвона-белы сьцяг, выкрыкваў «Вядоўцы з народам». У якасьці доказу судзьдзя паказаў Кахно здымак з шэсьця ў Інстаграм.

«Бачна вам?» — перапытаў судзьдзя. «Так, бачна. Толькі ня бачу колькасьці лайкаў» — адказаў Дзьмітры Кахно. Кахно распавёў, як яго затрымлівалі 1 верасьня: некалькі чалавек са зброяй да яго падбеглі ў двары дома, паклалі на дарогу, потым у мікрааўтобусе «як злачынцу, паставілі на калені».

Віну Дзьмітры Кахно прызнаў цалкам. Сказаў, што ўдзельнічаў у шэсьці з мэтай «выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю». Прызнаў, што на плячах у яго быў бел-чырвона-белы сьцяг.

Кахно судзілі ў кабінэце судзьдзі, не ў судовай залі. Сакратар суду сказала, што вольных заляў няма. У кабінэт упусьцілі толькі жонку і маці Кахно, а таксама 5 журналістаў.

Адвакат Антон Гашынскі даводзіў суду, што Дзьмітры Кахно «сацыяльна не небясьпечны». Адвакат мяркуе, што выходзячы на шэсьце Кахно рэалізаваў сваё канстытуцыйнае права на выказваньне меркаваньняў. Суд вырашыў, што віна Кахно даказаная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?