Канцэрт «Бі-2», які быў запланаваў на 12 верасня на стадыёне «Дынама» ў Мінску, пераносіцца. Пра гэтае рашэнне групы AFISHA.TUT.BY стала вядома ад арганізатараў мерапрыемства.

Сёння яны паведамілі, што шоу NewBest пераносіцца на 12 чэрвеня 2021 года. «Бі-2» звярнуліся да прыхільнікаў:

— Дарагая Беларусь! Мы неверагодна засумавалі па вам і па прыгожым Мінску — і вельмі хацелі б сустрэцца з вамі ўжо на наступным тыдні. Але мы з вялізным хваляваннем назіраем за тым, што адбываецца ў роднай краіне — і лічым, што ў бягучай сітуацыі наш канцэрт будзе недарэчны. Больш за тое, цяпер мы не можам гарантаваць бяспеку кожнага з 35 тысяч нашых гледачоў, якія павінны наведаць шоу NewBest.

Квіткі застаюцца сапраўднымі на новую дату выступу: мяняць або вяртаць іх не трэба. Месца правядзення канцэрта застаецца ранейшым — стадыён «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0