З 11 мая ў Мінску пачнецца адключэнне гарачай вады, паведаміла прэс‑служба Мінгарвыканкама. Гэта робіцца з мэтай выпрабавання і рамонту цеплавых сетак для падрыхтоўкі іх да наступнага ацяпляльнага сезона.

З 11 мая адключэнне адбудзецца на вуліцах: Цэнтральная; Радыяльная; П.Броўкі; Казлова; Платонава; Чырваназорная; Гікалы; Берасцянская; Смалячкова; Залатая Горка; Чапаева; Першамайская; Бядулі; Захарава; Камуністычная; Кісялёва; Куйбышава; Чырвоная; Харужай; пр‑це Незалежнасці, 31—47, 34—54; пр‑це Машэрава і інш.

З 12 мая будзе адключана гарачая вада на вуліцах: Рэвалюцыйная; Інтэрнацыянальная; Я.Купалы; К.Маркса; Леніна; Энгельса; Кірава; Герцэна; Камсамольская; Чырвонаармейская, Першамайская; Ульянаўская; Казінца; Ландэра; Каржанеўскага; Асаналіева; Сярова; Слабадская; Ясеніна; пр‑це Незалежнасці, 22—28, 32, 32а, 32б, 25—29, 25а, 27а; пл. Свабоды і інш.

З 13 мая гарачая вада будзе адключана на вуліцах: Берута; Дуніна‑Марцінкевіча; Адоеўскага; Прытыцкага; Сердзіча; Жудро; Глебкі; Матусевіча; Альшэўскага; пр‑це Пушкіна і інш.

З 14 мая адключэнне адбудзецца на вуліцах: Макаёнка; Філімонава; Кядышкі; Талбухіна; Валгаградская; Я.Коласа; Кнорына; Лагойскі тракт; Някрасава; пр‑це Незалежнасці, 84—110а, 95—101 і інш.

Больш падрабязную інфармацыю аб вуліцах, дамах і датах адключэння ў маі можна даведацца на сайце Мінгарвыканкама www.minsk.gov.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?