Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з членамі Савета бяспекі Беларусі, на якой у прыватнасці абмяркоўвалася работа нацыянальнай эканомікі і задачы, якія стаяць у сувязі з гэтым, піша БЕЛТА.

«Заўсёды казаў, хачу яшчэ раз нагадаць, што галоўная наша задача, праблема, занепакоенасць — гэта эканоміка. Ёсць эканоміка, значыць будзе ўсё астатняе. Няма эканомікі — тады не трэба разлічваць ні на ідэалогію, ні на бяспеку, спакой у краіне», — падкрэсліў Лукашэнка

Ён адзначыў, што ў апошні час зроблена нямала, каб нармальна функцыянавала эканоміка. «Трэба аддаць належнае, і з Расіяй дамоўленасці, міжурадавыя кансультацыі даюць станоўчы вынік», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0