За ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах у Мінску ў суботу ўжо затрыманыя каля 30 чалавек, паведаміла «Інтэрфакс-Захад» афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.

«На цяперашні час [да 16:30] затрыманыя каля 30 чалавек за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах» — праінфармавала Ганусевіч.

«Усе гэтыя грамадзяне дэманстравалі недзяржаўную сімволіку, выкрыквалі лозунгі. Міліцыя на гэта рэагавала», — працягнула яна.

«Затрыманых даставілі ў тэрытарыяльныя РУУС для далейшага разбору», — удакладніла Ганусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0