У фінскім хакейным «Ёкерыце» заявілі, што гульцы клуба не атрымлівалі пагрозы з-за матчу з мінскім «Дынама», які ў выніку не адбыўся. «Гэта няпраўда», — сказалі ў прэс-службе фінскай каманды, піша «Трыбуна».

Як растлумачылі ў «Ёкерыце», клуб спрабаваў адкласці гульню на больш позні тэрмін з-за складанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Аднак «Дынама» адмовілася ад пераносу, пасля чаго ў чацвер было прынята рашэнне не ехаць у Мінск з меркаванняў бяспекі.

У выніку «Ёкерыт» атрымаў тэхнічнае паражэнне за няяўку на матч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0