У Чырвоным касьцёле Менску вернікі ўсіх канфэсій сабраліся на імшу «за ўсіх церпячых у вязьніцах, за тых, хто зьнік у апошні час у Беларусі», піша Свабода.

Падчас імшы ў Чырвоным касьцёле біскуп Юры Касабуцкі згадваў сёньняшнія жорсткія затрыманьні студэнтаў на вуліцы Карла Маркса ў Менску.

«У краіне людзі са страхам глядзяць на людзей, якія павінныя іх абараняць», — казаў сьвятар.

Таксама біскуп Касабуцкі падчас імшы назваў беларускіх жанчын героямі нашага часу.

Вернікі разам памаліліся за вяртаньне ў Беларусь мітрапаліта Кандрусевіча. У парушэньне закона беларускія ўлады не ўпусьцілі яго ў Беларусь.

На сёньняшняй імшы былі замежныя дыпляматы.

Пасьля імшы вернікі выйшлі з Чырвонага касьцёла на працэсію вакол будынку дзеля вяртаньня мітрапаліта Кандрусевіча. Падчас працэсіі вернікі запалілі ліхтарыкі тэлефонаў і прасьпявалі «Магутны божа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?