Былы старшыня Нацбанку ацэньвае сітуацыю ў фінансавай сістэме па-ранейшаму песімістычна.

Колькі ж Беларусі трэба золатавалютных рэзэрваў?

Багданкевіч: «…мінімум – 10 мільярдаў. Насамрэч на 1 красавіка ў нас налічвалася 4 мільярды. Але чыстыя рэзэрвы складаюць 2,4 мільярда. Справа ў тым, што ў Нацбанку ёсьць рэзэрвы 4 мільярды, а ў камэрцыйных банкаў – мінус 1,6 мільярда. То бок там крэдыты атрыманы з‑за межаў краіны, валюта прададзена Нацбанку. Атрымалі рублі камэрцыйныя банкі і пракрэдытавалі эканоміку. А Нацбанк залічыў гэтыя грошы ў рэзэрв. У нас 2,6 мільярда дэфіцыт гандлёвага балянсу за першы квартал, а чыстыя рэзэрвы 2,4 мільярда. Калі ўсё аплаціць, то рэзэрваў у нас будзе 0,0».

Пра замежную запазычанасць Беларусі: «Я згодны з Лукашэнкам, што Беларусь не пераступіла гэтую мяжу [празмернай запазычанасці]. Бо доля дзяржаўнага крэдыту ў нас усё яшчэ не значная. А сукупны крэдыт краіны таксама менш яшчэ за 30% адносна валавога прадукту. Іншая справа, што тэмпы росту пазыкаў вельмі значныя. Калі мы такімі тэмпамі далей пойдзем, то мы хутка дагонім і перагонім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?