Onliner.by

Onliner.by

Сярод затрыманых пасля ўчорашняга «Маршу адзінства» аказаўся распрацоўшчык мабільных праграм Канстанцін Канопка, паведамляе dev.by​.

Мяркуючы па фота, відэа і паведамленнях у Facebook, айцішнікаў і яшчэ некалькіх удзельнікаў мітынгу груба затрымалі ў сталічнай кавярні O’Petit, якая стала ўчора «героем» навін, піша Радыё Свабода.

Там спрабавалі схавацца ўдзельнікі акцыі пратэсту, якія ўцякалі ад сілавікоў пасьля заканчэння «Маршу адзінства». Супрацоўнік кавярні замкнуў памяшканне, але гэта не спыніла невядомых у масках.

Яны разбілі ўваходныя дзверы і затрымалі мітынгоўцаў, у тым ліку Канстанціна Канопку.

Канстанцін Канопка — аўтар некалькіх ініцыятыў, рэалізаваных падчас выбарчай кампаніі. У ліпені ён запісаў відэазварот да Лукашэнкі, прапанаваўшы таму вызваліць затрыманых кандыдатаў у прэзідэнты, а самому зняцца з выбараў. Таксама ён звяртаўся да дзяржаўных службоўцаў з просьбай адмовіцца ад удзелу ў супрацьзаконнай дзейнасці.

Акрамя таго, падчас перадвыбарчай кампаніі Канстанцін распрацаваў спецыяльную паштоўку, якую рассылаў чальцам выбаркамаў з патрабаваннем не займацца фальсыфікацыямі пры падліку галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0