Уладзіміра Шанцава судзілі паводле чатырох пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Шанцаў — старшыня абласной арганізацыі АГП, на мінулых выбарах быў даверанай асобай Святланы Ціханоўскай, піша Радыё Свабода.

Уладзімір Шанцаў віну не прызнаў, бо свабода сходаў гарантуецца Канстытуцыяй. Ён назваў назваў працэс палітычна матываваным і заявіў адвод суддзі Алене Літвіной.

Тая хадайніцтва адхіліла і вынесла прысуд — 810 рублёў штрафу. Шанцаў будзе яго абскарджваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0