Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі Радыё Свабода паведамілі, што да іх паступіла скарга мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на забарону яму прыехаць на радзіму.

«Скарга разглядаецца, ці падрыхтаваны ўжо адказ, на гэты момант сказаць не магу. Паводле закону мы маем на гэта 15 дзён», — сказаў афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Тлумачэнняў, на якой падставе дзейнічае забарона на ўезд грамадзяніну Беларусі ў сваю краіну, там па-ранейшаму няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0