За 26—28 красавіка зарэгістравана 48 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі людзі.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.

У выніку ДТЗ 7 чалавек загінулі і 49 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Даволі рэдкі выпадак гібелі людзей, як зазначылі ва УДАІ МУС, адбыўся 27 красавіка ў Бабруйскім раёне.

32‑гадовы мужчына спрабаваў на хаду заскочыць у кузаў трактара, якім кіраваў яго бацька. Аднак ён не змог утрымацца за борт і ўпаў пад колы.

У Салігорскім раёне 26 красавіка ў выніку ДТЗ загінуў 23‑гадовы хлопец, які ішоў практычна пасярэдзіне праезнай часткі. Спачатку яго збіў аўтамабіль, які рухаўся ў спадарожным напрамку, а затым — сустрэчная машына.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0