У Белаазёрску памёр Генік Лоска — польскі вакаліст і гітарыст беларускага паходжання, зорка першага польскага тэлешоу X Factor, піша «Еўрарадыё».

Ён спяваў з дзяцінства, хадзіў у музычную школу і граў на гітары. Паступіў у Гродзенскі каледж мастацтваў. Разам з сябрамі стварыў блюзавы гурт Seven B.

У 1992 годзе каманда паехала на «Басовішча» і засталася ў Польшчы — граць на вуліцах і такім чынам зарабляць грошы. Хлопцы атрымалі польскае грамадзянства. Трыа Seven B перарасло ў моцны хард-блюзавы квінтэт, які актыўна гастраляваў па Польшчы і выпускаў альбомы.

Удзел у X Factor прынёс Геніку сапраўдную славу.

Музыка падкрэсліваў, што не лічыць сябе знакамітасцю і ніколі не будзе зоркай: «Я пануры, як шавец. І сацыяпат. Беларус у Польшчы і сацыяпат — выдатнае злучэнне».

Музычны аглядальнік штотыднёвіка Polityka Куба Ваяводскі пісаў пра Лоску: «Генік — плявок у твар польскай канцэпцыі слова «зорка». І дзякуй яму за гэта».

Генадзя Лоску знайшлі ў непрытомным стане 5 мая 2018 года ў цэнтры Белаазёрска — ён прыехаў да мамы, каб зрабіць дазвол на жыхарства ў Беларусі.

У музыкі дыягнаставалі левабаковы інсульт і закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Цягам 2,5 гадоў Генік ляжаў паралізаваны ў бацькоўскай кватэры, пры гэтым знаходзячыся ў прытомнасці.

У вядомага польскага спевака здарыўся ў Беларусі інсульт. Ад мая ён у коме ў Белаазёрску

У Белаазерску ляжыць у коме музыка Генік Лоска, які калісьці перамог на польскім «X-фактары»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0