Трагедыя здарылася ў ноч на 28 красавіка ў прыватным доме, дзе жылі беспрацоўны мужчына з сужыцелькай і двума сынамі.

У гэтую ноч да хлопчыкаў прыйшлі начаваць двое сяброў.

Мяркуецца, што пажар пачаўся з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём гаспадара дома, беспрацоўнага. Будучы нецвярозым, вечарам ён паліў на кухні.

Трывогу ўзняў старэйшы з хлопчыкаў, Сяргей. Ноччу яго пабудзіў моцны пах дыму. 13‑гадовы падлетак пачаў будзіць астатніх.

Маці і айчым выбеглі на вуліцу, сам Сяргей здолеў выскачыць з палаючага дому, разбіўшы шыбу,

яго сябра таксама выбраўся на вуліцу, але атрымаў моцныя апёкі і на наступны дзень памёр у бальніцы.

Малодшы брат і яго сябра загінулі ў ахопленым полымем доме.

Калі на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацый, выратаваць дзяцей не было аніводнага шанцу.

Наталля Партоліна, Народныя навіны Віцебска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0