Суботнікі пройдуць ва ўсіх раёнах сталіцы 12 верасня, у Дзень горада, піша БелТА.
«Актыў грамадскіх аб'яднанняў, прадстаўнікі раённых адміністрацый, устаноў адукацыі, працоўныя калектывы, моладзь прывядуць у парадак гарадскія тэрыторыі, высадзяць дрэвы і кусты. Пачнуцца мерапрыемствы з мітынгаў у падтрымку бяспекі і спакою ў беларускай сталіцы», — пішацца ў паведамленні.