«Жыццё не ролік з інтэрнэту. Назад не адкруціш», — сказаў Лукашэнка, закранаючы грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне і ўдзел у пратэстах моладзі на сустрэчы з навукоўцамі ў Нацыянальнай акадэміі навук у пятніцу, піша БелТА.

Па яго словах, «за апошнія некалькі тыдняў усе ясна ўбачылі, што ў асяроддзі моладзі ёсць тыя, хто знаходзіцца ў невуцтве адносна нядаўняга мінулага». «Так, яны не могуць ведаць усіх нягод ліхіх 90-х. Хоць аб гэтым маглі б ім расказаць бацькі, ды і мы таксама. Сумна, што нашых дзяцей цягнуць на вуліцы», — канстатаваў ён.

Маладыя людзі, на думку Лукашэнкі, «наіўна вераць, што дзеля светлай будучыні дапушчальна і нават неабходна разбурыць сучаснасць». «Што можна падзяліць людзей на правільных і няправільных, загубіць эканоміку, ва ўгоду чужым інтарэсам адрачыся ад усяго добрага, што было зроблена за гады незалежнасці», — працягнуў ён.

«Працверажэнне надыходзіць заўсёды. Галоўнае, каб не было позна», — заўважыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што для гэтага «дастаткова паглядзець на краіны, якія прайшлі праз горан каляровых рэвалюцый і засталіся ў стане тлеючых канфліктаў або, што яшчэ страшней, грамадзянскай вайны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0