У Мінску распачата крымінальная справа па факце «арганізацыі і ўдзелу ў парушэнні грамадскага парадку». Аб гэтым БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.

«Па факце арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак 6 верасня ў цэнтральнай частцы горада Мінска, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, а таксама якія пацягнулі за сабой парушэнне працы грамадскага транспарту, устаноў і арганізацый распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК. Усе размешчаныя ў інтэрнэце відэаматэрыялы вывучаюцца следчымі», — распавялі ў СК.

Урон камунальнаму прадпрыемству з-за спынення руху, паводле СК, склаў больш за Br30 тыс.

Падазраванымі па справе з'яўляюцца чацвёра грамадзян ва ўзросце ад 18 да 32 гадоў, паведамілі следчыя.

Акрамя гэтага, 18-гадовая дзяўчына, якая распісала балончыкамі амапаўскія шчыты, прызнаная падазраванай па крымінальнай справе па ч. 2 арт.339 (Хуліганства) КК.

«Ліквідацыя наступстваў беспарадкаў на сталічных вуліцах каштуе значных сродкаў, і неабходна, каб тыя, хто ўчыніў шкоду, кампенсавалі адпаведныя выдаткі», — казаў учора Лукашэнка падчас выступу ў Генпракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0