ЗША абмяркоўваюць з Еўропай «адрасныя санкцыі» ў дачыненні да Беларусі. Пра гэта заявіў у пятніцу на спецыяльным тэлефонным брыфінгу для журналістаў, прысвечаным сітуацыі ў Беларусі, першы намеснік дзяржсакратара ЗША Стывен Бігэн, перадае ТАСС.

Па яго словах, у ЗША лічаць, што народ Беларусі адхіліў Аляксандра Лукашэнку як свайго лідара і ў яго «няма легітымнасці». «Рэжым не працуе ў інтарэсах беларускага народа. <…> Цяпер, пасля таго як народ відавочна адхіліў рэжым, кіраўніцтва Беларусі выкарыстоўвае гвалт для падтрымання сваёй улады», — сказаў Бігэн.

«Гэта спаборніцтва не паміж ЗША і Расіяй, а паміж кіраўніком і народам, на кіраванне якім ён прэтэндуе», — прыводзіць словы намеснік дзяржсакратара «РІА Навіны».

У ЗША не лічаць, што Расія павінна падтрымліваць Аляксандра Лукашэнку:

«Большасць беларусаў лічаць Расію краінай, найбольш блізкай да іх сэрца, і мы паважаем гэтыя пачуцці і суверэнны выбар. Але мы не разумеем, як Масква можа падтрымліваць такі рэжым і падобны гвалт супраць мірных грамадзян… Калі Крэмль прадоўжыць ісці гэтым шляхам, ён рызыкуе павярнуць беларускі народ, які ні ў чым не пакрыўджаны на Расію, супраць Масквы», — мяркуе Біган.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0