32-гадовы абаронца нацыянальнай хакейнай зборнай Руслан Салей памяняў сонечную Каліфорнію на ня менш сьпякотную Фларыду. Беларус перайшоў з клюбу «Анахайм Майты Дакс», дзе правёў дзевяць сэзонаў, у «Фларыду Пантэрз» – паведаміў раніцай па беларускім часе 3 ліпеня афіцыйны сайт Нацыянальнай хакейнай лігі . Кантракт заключаны на чатыры гады на суму у $12.1 млн.

«Руслан — адзін з найлепшых абаронцаў, якога нам удалося набыць, – пракамэнтаваў пераход беларуса генэральны мэнэджэр «пантэр» Майк Кінэн».

За «Анахайм» беларускі хакеіст правёў 594 матчы, закінуў 26 шайб і зрабіў 79 галявых перадачаў, а ў мінулым сэзоне дайшоў з «качарамі» да паўфіналу Заходняй Канфэрэнцыі.

«Фларыда Пантэрз» летась заняла 11-е месца (з 15-ці) ва Ўсходняй канфэрэнцыі і 22-е выніковае ў скразной табліцы НХЛ. Чарговы сэзон у Нацыянальнай хакейнай лізе традыцыйна стартуе ў пачатку кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?