З 1 па 3 мая ў Вільні адбудзецца сустрэча моладзі, арганізатарам якой з'яўляецца экуменічная супольнасць з Тэзэ (Францыя).

У малітоўнай сустрэчы прымуць удзел маладыя людзі з розных краінаў свету, у тым ліку і з Беларусі. З гэтай нагоды пілігрымка ў Вільнюс арганізоўваецца таксама з Віцебскай дыяцэзіі.

Разам з рыма-католікамі адпраўляецца таксама група грэка-каталіцкай моладзі. Пад час пілігрымкі запланаваны сустрэчы ў віленскіх сьвятынях, сустрэчы ў малых групах, культурная праграма ў парафіях.

У нядзелю, 3 травеня а 10-й гадзіне ў царкве Сьв.Тройцы (у базыльянаў) адбудзецца усходняя (грэка-каталіцкая) Літургія на беларускай мове.

Запрашаем віленскіх беларусаў далучыцца ў супольнай малітве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?