03.07.2006 / 17:28

Затрыманы адзін з кіраўнікоў афіцыйнага Саюзу палякаў

Пры спробе атрымаць хабар быў затрыманы Чэслаў Гаспадарац – галоўны лекар гарадзенскага абласнога інфэкцыйнага шпіталю. На яго завялі крымінальную справу. Гаспадарац зьяўляецца сябрам галоўнай управы Саюзу палякаў і галоўнай рады арганізацыі.

Пры спробе атрымаць хабар быў затрыманы Чэслаў Гаспадарац – галоўны лекар гарадзенскага абласнога інфэкцыйнага шпіталю. На яго завялі крымінальную справу. Гаспадарац зьяўляецца сябрам галоўнай управы Саюзу палякаў і галоўнай рады арганізацыі. Спадар Гаспадарац таксама застаецца дэпутатам Бераставіцкага раённага савету, паколькі да нядаўняга часу ён працаваў у гэтым райцэнтры.

Летась улады забаранілі дзейнасьць кіраўніцтва Саюзу, абранага дэлегатамі 6-га зьезду, якое ачольвае Анжаліка Борыс. Пасьля гэтага ўлады паўторна арганізавалі зьезд і сярод магчымых кандыдатаў на пасаду кіраўніка СПБ разглядалі асобу Чэслава Гаспадарца, але ўрэшце кіраўніком стаў Юзаф Лучнік – былы дырэктар вясковай школы.

Радыё Свабода

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру