Як паведамляе прэс-служба Маладога фронту, актывіста гэтай незарэгістраванай арганізацыі, Змітра Хведарука, які цяпер служыць у войску, зноў прывезлі ў Беларускі вайсковы шпіталь.
Яго збіраюцца абследаваць. Раней ён быў ў шпіталі ў Барысаве, лекары якога і накіравалі маладафронтаўца на паўторную медкамісію ў Менск, па выніках якой Хведарука могуць камісаваць з войска па стане здароўя.
0
0
0
0
0
0