Аўтар «Прэсбола» Сяргей Шчурко ў панядзелак з 13:00 перастаў выходзіць на сувязь.
Са слоў Вольгі Хіжынковай, былога прэс-сакратара ФК «Дынама-Брэст», журналіст паспеў напісаць, што да яго едуць на размову супрацоўнікі міліцыі, пасля чаго тэлефон перастаў адказваць.
Увечары стала вядома, што Шчурко на Акрэсціна.
Раніцай у аўторак Вольга Хіжынкова паведаміла, што суд прайшоў у панядзелак, Сяргею Шчурко далі 15 сутак па артыкуле 23.34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).