У выпадку ваеннай агрэсіі супраць Беларусі звонку, можа быць ужыты сілавы адказ у рамках дамоваў рэспублікі па лініі Саюзнай дзяржавы і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, заявіў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Рэспублікі Алег Bоінаў, піша «Інтэрфакс».

«Мы не выключаем і выкарыстанне сілавога варыянта рэагавання на прамыя ваенныя пагрозы ў рамках дзеючых дамоўленасцяў па лініі Саюзнай дзяржавы і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ў выпадку адкрытай ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Беларусі і ўзнікнення ўзброенага канфлікту», — сказаў Bоінаў.

«Ва ўмовах выказванняў асобных польскіх вайсковых экспертаў аб разглядзе магчымасці сілавой падтрымкі змены ўлады ў Рэспубліцы, аб магчымым парушэнні тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы шляхам аддзялення Гродзенскай вобласці такая падтрымка становіцца актуальнай», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0