Следчыя выставілі Марыі Калеснікавай абвінавачванне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем СМІ і інтэрнэту) КК, паведамілі ў СК.

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Нагадаем, Марыю Калеснікаву спрабавалі вывезці з краіны. Яна парвала свой пашпарт і адмовілася пакідаць Беларусь.

З сямі членаў прэзідыума Каардынацыйнай рады шэсць альбо затрыманыя, альбо гвалтоўна вывезены за мяжу. На волі толькі нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0