Арцыбіскуп Антэ Ёзіч / Vatican News

Арцыбіскуп Антэ Ёзіч / Vatican News

Падчас свайго біскупскага пасвячэння, якое адбылося 16 верасня, арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся са словамі прывітання да духавенства і вернікаў Касцёла ў Беларусі, які, як адзначыў, «цяпер перажывае складаныя часы», піша catholic.by. 

Апостальскі нунцый у Беларусі паабяцаў сваё «малітоўнае супрацоўніцтва» для вырашэння ўсіх праблем краіны «з дапамогай міру, дыялогу і салідарнасці, пазбягаючы любога насілля».

«Малюся да Дзевы Марыі, каб заўсёды натхняла вас, дапамагала ў цяжкія моманты вашага жыцця», — сказаў іерарх.

Біскупскае пасвячэнне адбылося ў Соліне (Харватыя). Удзяліў пасвячэнне Дзяржсакратар Папы Францішка кардынал П'етра Паралін.

Папа Францішак прызначыў Антэ Ёзіча Апостальскім нунцыем [г.зн. паслом Bатыкана] у Беларусі 21 мая.

Апостальскімі нунцыямі ў Беларусі ў розны час былі калумбіец Габрыэль Мантальва, італьянец Агасціна Маркета, славенец Іван Юркавіч, славак Дамінік Грушоўскі, харват Марцін Bідавіч, італьянец Клаўдыа Гуджэроці, венгр Габар Пінтэр.

Антэ Ёзіч — харват. 2 лютага 2019-га папа прызначыў яго апостальскім нунцыем у Кот-д’Івуары і тытулярным арцыбіскупам Цысы. Біскупскае пасвячэнне яму павінен быў уручыць 1 мая летась кардынал дзяржсакратар П'етра Паралін. Аднак 7 красавіка 2019 года Антэ Ёзіч трапіў у аўтамабільную аварыю каля Спліта, пасля якой апынуўся ў бальніцы і быў у крытычным стане. Другі раз біскупскае пасвячэнне адклалі праз пандэмію.

Чытайце таксама:
У Беларусі прызначаны новы апостальскі нунцый

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0