Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы не прасіў аб пастаўках новага расійскага ўзбраення. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, перадае «РИА Новости».

«Не», — адказаў Пяскоў на адпаведнае пытанне. «У цэлым шмат узаемадзеяння па лініі ВПК дзвюх краін, што якраз укладваецца ў цэлым у нашы двухбаковыя адносіны. Але ў той фармулёўцы як вы сказалі — не», — дадаў ён.

Лукашэнка раней сустрэўся з кіраўніком Мінабароны Расіі Сяргеем Шайгу і заявіў яму, што папрасіў Пуціна «пра некаторыя тыпы ўзбраенняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0