МЗС Беларусі настойліва заклікае ўкраінскія ўлады паважаць фундаментальныя правы чалавека, правы вернікаў, агульнапрызнаныя дэмакратычныя нормы, прытрымлівацца прынцыпаў гуманізму. Пра гэта БелТА заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, каментуючы заяву офіса прэзідэнта Украіны ў дачыненні да сітуацыі з пілігрымамі-хасідамі на беларуска-ўкраінскай мяжы.

У прыватнасці, у офісе ўкраінскага прэзідэнта заклікалі беларускія ўлады не ствараць дадатковае напружанне на мяжы.

«Слухайце, вось шчыра, хопіць займацца загаворваннем праблемы. Ёсць пытанне, і яго трэба і можна вырашыць. Там больш за тысячу чалавек, якія вымушаныя начаваць пад адкрытым небам. Гэта абсалютна не па-людску. І зараз важна гэта, а не дэмагогія і спробы ўкраінскіх уладаў перакласці на іншых адказнасць за элементарную неахвоту шукаць выйсце з сітуацыі», — заявіў Анатоль Глаз.

«Мы настойліва заклікаем украінскія ўлады паважаць фундаментальныя правы чалавека, правы вернікаў, агульнапрызнаныя дэмакратычныя нормы, прытрымлівацца прынцыпаў гуманізму. Неабходна спусціцца на зямлю і проста пачаць дыялог з гэтымі людзьмі, яны не патрабуюць нічога звышнатуральнага — толькі павагі да сваіх базавых правоў. І гэтае пытанне мы будзем трымаць на кантролі, — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС. — Гэта жывыя людзі, якія транзітам апынуліся на беларускай зямлі, едучы ва Украіну. І, прабачце, мы не можам кінуць іх на волю лёсу каля закрытай украінцамі мяжы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0