Святлана Ціханоўская складае санкцыйны «спіс Тарайкоўскага»:

«Нам перадалі імёны і прозвішчы тых, хто катуе і б'е людзей. Таму мы рыхтуем асобны спіс чыноўнікаў і сілавікоў, якія ўдзельнічалі і працягваюць удзельнічаць у міліцэйскім свавольстве. Мы назвалі яго «спісам Тарайкоўскага».

Аляксандр Тарайкоўскі стаў першай ахвярай міліцэйскага гвалту. У санкцыйны спіс увойдуць асобы, датычныя да катаванняў, незаконных арыштаў і здзекаў з затрыманых. Для ідэнтыфікацыі вінаватых мы актыўна працуем з праваабаронцамі і праектам «Чорная кніга Беларусі». Спіс будзе апублікаваны і будзе пастаянна пашырацца.

Я прапаную сілавікам спыніць гвалт і перайсці на бок беларускага народа. У адваротным выпадку вам не пазбегнуць справядлівага суду і пакарання», інфармуе Пул Першай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0