Візіт Папы Рымскага ў Беларусь магчымы пры выкананні ўмоў дыпламатычнага пратакола Ватыкана, заявілі БелаПАН у прэс‑службе Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.

Да такіх умоў адносяцца запрашэнне пантыфіка кіраўніком дзяржавы і згодна прадстаяцеля памеснай праваслаўнай царквы на візіт святога айца.

Запрашэнне Бенедыкта XVI ініцыявала беларуская дзяржава ў асобе прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас яго візіту ў Ватыкан 27 красавіка. Паколькі для Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы найсвяцейшым прадстаяцелем з’яўляецца патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл, у яго выключнай кампетэнцыі знаходзіцца прыняцце царкоўных рашэнняў, звязаных з магчымым візітам Папы Рымскага, патлумачылі ў прэс‑службе.

Яе супрацоўнікі не выключаюць, што Беларусь магла б стаць месцам сустрэчы пантыфіка з найсвяцейшым патрыярхам, аднак умовы, час і месца такой сустрэчы могуць вызначыць толькі патрыярх і пантыфік.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0