Офісны будынак на вул. Веры Харужай, якім кіруе група «Белцяжмаш» і дзе штаб Віктара Бабарыкі здымаў офіс.

Офісны будынак на вул. Веры Харужай, якім кіруе група «Белцяжмаш» і дзе штаб Віктара Бабарыкі здымаў офіс.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю распачата крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Белцяжмаш». Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў афіцыйным тэлеграм-канале КДК, піша Tut.by.

«За ўхіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры ў дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Белцяжмаш» распачата крымінальная справа па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса Беларусі», — сказана ў паведамленні.

Сума нявыплачаных падаткаў склала больш за 6 млн рублёў.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымалі 5 асоб, у тым ліку кіраўніка таварыства. Праводзяцца следчыя дзеянні.

Адметна, што штаб Віктара Бабарыкі здымаў офіс у будынку па вул. В. Харужай, 25/1, які здае ў арэнду група кампаній «Белцяжмаш». Пазней там была і Каардынацыйная рада апазіцыі. На мінулым тыдні ў гэты офіс наляцелі сілавікі, правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку і дакументы, а памяшканне апячаталі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0